Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Большинство людей в мире дышат грязным воздухом. Нормам ВОЗ соответствуют только семь стран
  2. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  3. Столица России подверглась самой масштабной атаке беспилотников с начала войны
  4. Возобновление военной помощи, немедленное прекращение огня: о чем договорились США и Украина на первой встрече по миру
  5. Лукашенко принял верительные грамоты от послов девяти стран. Кто в списке
  6. «У нас другого пути не было». Поговорили с экс-силовиком, который пересекался с генпрокурором Шведом и был ранен на протестах 2020-го
  7. Карпенков объяснил, почему дроны «иногда падают на территории Беларуси», — понятней не стало
  8. Этот аналитик пять лет назад предсказал, что Турчина назначат премьером. Спросили, станет ли он преемником Лукашенко
  9. На рынке недвижимости, по всей видимости, грядет новая реальность. С чем это связано и каков прогноз у экспертов
  10. Стало известно, кто совершил масштабную кибератаку на X. Маск утверждал, что следы ведут в Украину
  11. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  12. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  13. «Короткая скамейка запасных». Спросили у экспертов, почему Лукашенко снял прежнего премьера Головченко и назначил Турчина новым


У студзені 2018 года культарганізатар інтэрнатаў студэнцкага гарадка БДУ Вольга Цесакова стала наймаладзейшай дэпутаткай Мінгарсавета, ёй тады было 23 гады. У жніўні 2020 года дзяўчына ўжо выходзіла на акцыі пратэсту з плакатам «Дэпутаты супраць гвалту». Яна спрабавала скласці з сябе паўнамоцтвы дэпутата, але зрабіць гэта ёй так і не далі. «Радыё Свабода» пагаварыла з Вольгай Цесаковай пра тое, як склалася яе жыццё ў апошнія гады, «Люстэрка» перадрукоўвае гэтую публікацыю.

Вольга Цесакова. Фота з асабістага архіву апублікавана "Радыё Свабода"
Вольга Цесакова. Фота з асабістага архіву апублікавана «Радыё Свабода»

«Мая актыўнасць скончылася летам 2021 года»

У лютым 2021 года дэпутатка прымала ўдзел у працы Усебеларускага народнага сходу. Яна мяркуе, што тая падзея стала вызначальнай для далейшага жыцця краіны. Бо менавіта на УНС прагучалі такія праграмныя моманты, як узмацненне сілавога блоку, развіццё адносін з Расіяй, а таксама зніжэнне супрацоўніцтва з краінамі Захаду.

— Магчыма, мы тады гэтаму не надалі шмат увагі, хаця нас паставілі перад фактам, што будзе адбывацца далей, — кажа Вольга.

На Сходзе быў агучаны намер працягнуць дэпутатам мясцовых саветаў паўнамоцтвы на паўтара года, каб выбары адбыліся адначасова з парламенцкімі. Увосень гэтае рашэнне юрыдычна аформілі. Сама Вольга кажа, што планавала ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ў якасці памочніцы аднаго з кандыдатаў.

— Я лічыла, што магу быць карыснай сваім досведам і працягваць заставацца ў тэме мясцовага самакіравання. Летам 2021 года грамадзкая актыўнасць для мяне фактычна скончылася, калі зліквідавалі НДА, з якімі я супрацоўнічала. Быў выпадак, што мы арганізавалі лекцыю ў бібліятэцы аб раздзельным зборы смецця. Ніякай пратэставай актыўнасці. Але як толькі я дала абвестку ў тэлеграм-канале, то сустрэчу скасавалі цягам гадзіны, а ў бібліятэцы сказалі, што ў іх усё распісана на некалькі месяцаў. У нейкі момант я стамілася біцца ў сценку, — кажа Вольга.

«Цягам года тройчы мяняла месца жыхарства»

На сесіі Мінскага гарсавета Цесакова перастала хадзіць яшчэ ўвесну 2021 года, але дагэтуль яе не пазбавілі мандату.

— Усіх, мабыць, усё задавальняе. Я хацела, каб у маёй акрузе прайшлі перавыбары, але адказвалі, што гэта немэтазгодна. Такая вось кліентаарыентаваная ў нас сістэма, — кажа дэпутатка.

З Беларусі Вольга выехала пасля пачатку вайны ва Украіне, а таксама рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыі. Спачатку ў Грузію, хоць разглядала гэта хутчэй як адпачынак. Апошнія чатыры месяцы яна жыве ў Варшаве. Ці адчувала дэпутатка небяспеку ў Беларусі?

— Да ўсяго прывыкаеш. Я не ведаю нават, як адказаць на гэтае пытанне. Жыццё ж працягвалася, ніхто не адмяняў маю працу, нейкія сямейныя справы. Натуральна, цалкам адчуваць бяспеку немагчыма. Цягам года я тройчы мяняла месца жыхарства, бачыла ля пад’езда нейкіх «ціхароў» пасля рэферэндуму. Магчыма, гэта мая параноя, але я ведаю, што за мной прыглядалі. І цяпер ад розных людзей перадаюць «прывет», кажуць, што памятаюць.

Вольга Цесакова. Фота з асабістага архіву апублікавана "Радыё Свабода"
Вольга Цесакова. Фота з асабістага архіву апублікавана «Радыё Свабода»

«На Усебеларускім народным сходзе мяне пасадзілі побач з Барсуковым»

Вольга расказвае, што падчас УНС яе пасадзілі побач з памочнікам Лукашэнкі ў Мінску, былым намеснікам міністра ўнутраных справаў Аляксандрам Барсуковым.

— Магчыма, хацелі мяне перавыхаваць. Ён мне паабяцаў паказаць відэа з Акрэсціна, калі ён там быў у жніўні, маўляў, там нікога не білі. Гэта былі такія размовы не пра палітычныя тэмы. Былі жартачкі, што я гэтым займаюся, бо асабістае жыццё сумнае, трэба мне мужа тэрмінова знайсці.

Вольга кажа, што негатыў у яе адрас ішоў і ад калегаў па гарадскім савеце, якія напружваліся ад таго, што ім неабходна адказваць на шматлікія запыты, неяк варушыцца. Яна была на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, дзе падняла тэму слабай інфармаванасці дэпутатаў пра падзеі і захады.

— Калі абмяркоўваўся праект Канстытуцыі, то праходзілі дыскусійныя панэлі ў пытаннях моладзевай палітыкі. Трапіць з вуліцы туды было немагчыма, але і дэпутату таксама нельга было. Сярэдні ўзрост людзей, што абмяркоўвалі тэму, быў 55+ гадоў. Але маё кіраўніцтва сказала, што такога няма. Калі штораз цябе прылюдна выстаўляюць дурніцай, то маральна гэта няпроста.

У Польшчы Цесакова спачатку развязала самыя асноўныя бытавыя пытанні. Цяпер ужо паціху вяртаецца да грамадзкай дзейнасці, вядзе ананімна невялікі тэлеграм-канал, у якім аналізуецца дзейнасць чыноўнікаў і дзяржаўных СМІ. Таксама Вольга ўваходзіць у рабочую групу праекта «Новай Канстытуцыі», якую ўзначальвае Анатоль Лябедзька.

На думку Цесаковай, апазіцыя сёння не так шмат увагі надае непасрэдным праблемам людзей, што знаходзяцца ў Беларусі. Яна кажа, што самі людзі ўсё часцей пераходзяць на дзяржаўныя СМІ як асноўны сродак атрымання інфармацыі.