Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  2. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  3. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  4. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  5. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  6. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  7. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  8. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  9. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
Читать по-русски


/

За 2024 год насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 47 тыс. чалавек. Гэта вынікае са звестак, апублікаваных Белстатам. Толькі ў Мінску за мінулы год колькасць насельніцтва вырасла.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня, паводле афіцыйных звестак, склала 9 109 280. Гэта на 46 698 менш, чым год таму.

Для параўнання, за 2023 год краіна страціла амаль 45 тысяч жыхароў, а самае хуткае скарачэнне адзначаецца ў Віцебскай вобласці. У апошнія гады нашая краіна сутыкнулася з рэзкім спадам насельніцтва. Самы вялікі скачок быў у 2021 годзе, калі колькасць жыхароў зменшылася адразу на 94 тысячы чалавек.

Як у 2024 годзе змянілася насельніцтва па абласцях і ў сталіцы:

  • Брэсцкая вобласць — мінус 8657 чалавек;
  • Віцебская вобласць — мінус 9848 чалавек;
  • Гомельская вобласць — мінус 10 644 чалавекі;
  • Гродзенская вобласць — мінус 7676 чалавек;
  • Мінская вобласць — мінус 3932 чалавекі;
  • Магілёўская вобласць — мінус 9809 чалавек;
  • Мінск — плюс 3868 чалавек.

За пяць гадоў (то-бок з 2020-га), паводле афіцыйных звестак, нашая краіна страціла 300 979 чалавек. А з 2000-га — 893 255.

Складанасці з падлікамі і альтэрнатыўныя звесткі па колькасці насельніцтва

Аднак афіцыйная статыстыка не ўлічвае вялікай колькасці людзей, што пакінулі краіну. Гэта звязана са складанасцямі ўліку тых, хто з’язджае.

Паводле некаторых звестак, з улікам вялікай хвалі міграцыі пасля 2020 года колькасць насельніцтва Беларусі ўжо можа быць ніжэйшая за 9 млн. Да такой высновы прыйшлі эксперты па пытаннях дэмаграфіі BEROC. Таксама такую выснову можна зрабіць зыходзячы са звестак непублічнага дакумента, які трапіў у распараджэнне аб’яднання былых сілавікоў BELPOL.

Паводле розных ацэнак, за апошнія гады Беларусь пакінулі сотні тысяч чалавек. МУС Беларусі заяўляла, што толькі ў 2021−2022 гадах з’ехала больш за 200 тысяч чалавек. У кастрычніку 2023 года намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў ацаніў агульную эміграцыю ў 350 тысяч. У іншых крыніцах фігуруюць ацэнкі ад 100 да 500 тысяч чалавек, што пакінулі краіну з 2020 года.

Тым не менш беларускія чыноўнікі настроеныя аптымістычна: яны спадзяюцца, што ў 2030 годзе колькасць насельніцтва Беларусі будзе складаць 9,1 млн чалавек.

Чытайце таксама