«Калапс на мяжы». На выезд з Беларусі ў Польшчу прастойваюць 1300 легкавікоў і 75 аўтобусаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

На беларуска-польскай мяжы сабралася рэкордная чарга з легкавікоў. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.

Автомобили на мосту между пунктами пропуска "Брест" и "Тересполь". 27 октября 2024 года. Фото: ГПК
Аўтамабілі на мосце паміж пунктамі пропуску «Брэст» і «Тэрэспаль». 27 кастрычніка 2024 года. Фота: ДПК

Станам на 00.00 27 кастрычніка выезду ў Еўрасаюз праз пункт пропуску «Брэст» (з польскага боку «Тэрэспаль») чакала 1360 легкавых аўтамабіляў і 50 аўтобусаў. Да 18.00 чарга з легкавікоў вырасла да 1363, а аўтобусаў — да 75.

Некаторыя перавозчыкі ўжо папярэдзілі сваіх кліентаў пра адхіленне ад раскладу. Так, напрыклад, аўтобус Варшава — Мінск (АС 5278−7) адпраўленнем з польскай сталіцы 27 кастрычніка ў 12.00 выехаў у 17.00 праз «працяглае праходжанне дзяржаўных межаў».

Не паводле графіку ішоў і іншы аўтобус Варшава — Мінск. Пасажыры мусілі выехаць са сталіцы Польшчы ў 7.00, але час перанеслі на 14.00. Прычына тая самая.

У чатах па перасячэнні мяжы таксама паведамляюць пра доўгі час чакання.

«Калапс на мяжы», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«А што яшчэ будзе на наступным тыдні, бліжэй да серады, вы нават уявіць не можаце», — адказаў другі.

На іншых участках беларускай мяжы сітуацыя менш напружаная. Выезду ў Літву чакае 70 легкавікоў і два аўтобусы ў «Каменным Логу» і 40 аўтамабіляў — у «Беняконях». У чарзе ў Латвію прастойваюць 40 аўто («Грыгароўшчына»).