Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  2. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  3. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  4. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  5. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  6. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  7. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  8. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  9. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  10. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  11. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  12. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  13. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  14. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  15. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  16. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
Читать по-русски


Аляксей Аўсюкевіч памёр ва ўзросце 41 года. Ён быў рабочым — на «Цеплавых сетках», якія належаць «Гроднаэнерга», і на іншых прадпрыемствах у Гродне, піша «Наша Ніва».

Алексей Авсюкевич. Фото с его страницы «ВКонтакте»
Аляксей Аўсюкевіч. Фота з яго старонкі «ВКонтакте»

Паводле інфармацыі праекта Digital Intelligence Team, Аўсюкевіч быў у базе «Беспарадкі». У міліцэйскі спіс экстрэмістаў яго ўключылі 28 кастрычніка 2022 года. Звычайна гэта адбываецца адразу, калі крымінальны прысуд уступае ў сілу.

Аляксей Аўсюкевіч быў асуджаны Ленінскім раённым судом Гродна па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса — «Абраза Лукашэнкі». У чым заключалася абраза, незразумела. Гродзенец атрымаў «хатнюю хімію».

Аўсюкевіч памёр 11 кастрычніка 2024 года. Невядома, знаходзіўся ён яшчэ на «хіміі» ці на той момант яна ўжо скончылася.

Пазначаная прычына смерці — R99, «іншыя неўдакладненыя прычыны смерці». Гэта значыць, што доктар адразу не ведаў, чаму памёр чалавек, ці падазраваў крымінальную прычыну смерці. Напрыклад, такі ж код у базах стаіць у звестках пра смерць міністра замежных справаў Уладзіміра Макея і палітвязня Вітольда Ашурка.

Змесціва сацсетак гарадзенца паказвае, што ў непрыманні асобы Аляксандра Лукашэнкі супалі прадстаўнікі самых розных груп грамадства, адзначае «Наша Ніва». Той кантэнт, які Аўсюкевіч лічыў класным і рэпосціў на сваю старонку, — цытаты расійскага палітыка Уладзіміра Жырыноўскага, кампліменты Сталіну і розныя Z-легенды. Разам з тым Аляксей фатаграфаваўся з помнікам Льву Сапегу і дошкай памяці Міхала Казіміра Агінскага.

Чытайце таксама