Рэстараны пад брэндам «Вкусно — и точка» пачнуць працаваць у Беларусі 22 лістапада
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Пад брэндам «МакДональдс» рэстараны сеткі будуць працаваць да 21 лістапада. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі ў сацсетках.

Фото: Pixabay.com
Фота: Pixabay.com

«21 лістапада — апошні дзень працы нашых рэстаранаў пад брэндам „МакДональдс“. У гэты дзень нашыя дзверы будуць адчыненыя для наведнікаў да 18.00. Але ўжо 22 лістапада мы будзем радыя зноў бачыць вас ва ўсіх рэстаранах нашай сеткі ўжо пад новым брэндам — „Вкусно — и точка“», — гаворыцца ў паведамленні.

Пра дакладны час адкрыцця рэстаранаў «Вкусно — и точка» абяцаюць паведаміць пазней.

Нагадаем, як стала вядома 11 лістапада, «МакДональдс» пакідае беларускі рынак. Яго месца зойме расійская сетка фастфуду «Вкусно — и точка». Гэта расійская сетка рэстаранаў хуткага харчавання, адкрытая ў памяшканнях сеткі McDonald’s пасля яе закрыцця ў Расіі і продажу расійскага бізнесу прадпрымальніку Аляксандру Говару. Адкрыццё першых рэстаранаў сеткі прайшло 12 чэрвеня 2022 года. Меню абноўленай сеткі рэстаранаў засталося ранейшым, але былі змененыя назвы страваў — з іх прыбраная прыстаўка «Мак». З 15 верасня замест напояў Coca-Cola, Fanta і Sprite у расійскай сетцы прадаюцца напоі пад брэндам «Добрый», які таксама належыць The Coca-Cola Company.

На думку аднаго з супрацоўнікаў, прычына такога рашэння — эканамічная: праз узрослыя выдаткі на лагістыку і праблемы з пастаўкамі беларускі бок палічыў мэтазгодным адмовіцца ад амерыканскай франшызы і «прадацца» расійскай сетцы.

Раней у рэстаранах беларускай сеткі McDonald’s пачалі знікаць некаторыя стравы з меню. У кампаніі гэта тлумачылі складанасцямі з пастаўкамі. Спачатку сетка прыбрала шэраг пазіцыі з «МакСняданкаў», потым тое самае адбылося з БігТэйсці.